Skip to main content

Духоўная сустрэча для хлопцаў адбылася ў Шчучыне

szcz 1З 3 па 5 лістапада ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне прайшло духоўнае спатканне для юнакоў. У трохдзённых рэкалекцыях пад дэвізам “Будзь воля Твая!” прыняло ўдзел адзінаццаць чалавек з Ліды і Шчучына. Удзельнікі разам з а. Аляксандрам Махначом SP, адказным за піярскае Душпастырства пакліканняў у Беларусі, разважалі над прысутнасцю Бога ў асабістым жыцці чалавека і даверам Ягонай волі.

Акрамя тэарэтычнага зместу кожны мог паразважаць над асабістымі адносінамі з Панам на практыцы — падчас адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ці асабісатай малітвы.

Атмасфера даверу, якая панавала падчас спаткання, дазволіла юнакам адкрыць сваё сэрца на дзеянне Духа Святога ў іх жыцці і на дары, якімі Ён узбагачае жыццё кожнага з іх.

Тэкст: а. Аляксандр Махнач SP
Фота: а. Аляксандр Махнач і а. Віталь Слука SP