Skip to main content

Рэкалекцыі для дзяўчат, арганізаваныя сёстрамі кармэліткамі, прайшлі ў Адамовічах

adamaviczy s 123-5 лістапада ў Адамавічах (Сапоцкінскі дэканат) адбыліся рэкалекцыі для дзяўчат, якія арганізавалі манахіні з Кангрэгацыi Сясцёр Кармэлітак ад Дзіцятка Езус. Гэта ўжо пятая духоўная сустрэча, якую пры сваім кляштары арганізавалі сёстры. Дэвізам рэкалекцый сталі словы са Святога Пісання: “Дзе скарб твой, там і сэрца тваё” (Мц 6, 21).

20 удзельніц разважалі над тым, як выглядае сапраўдны скарб, якога варта пільна шукаць, і чым з’яўляецца сапраўднае шчасце. Ксёндз Ян Раманоўскі, прэфект Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, дзяліўся з дзяўчатамі сваім духоўным досведам праз канферэнцыі і размовы.

Удзельніцы рэкалекцый разам з сёстрамі законнымі шукалі шляхоў паглыблення веры і сувязі з Хрыстом, вучыліся малітве, узаемна ўмацоўваліся сведчаннем веры. Сустрэча стала нагодай да пазнання духоўнасці Кангрэгацыi Сясцёр Кармэлітак ад Дзіцятка Езус, іх жыцця і апостальскай місіі, а таксама да роздуму над уласным пакліканнем.

С. Ідалія CSCII

Фота с. Паўліны CSCII