Skip to main content

Дзеці і моладзь з Геранён зладзілі сцэнку пра благаслаўлёнага Хасэ з Мексікі

sw hose 55 лістапада з нагоды ўрачыстасці Усіх Святых дзеці і моладзь з парафіі Св. Мікалая, біскупа, паказалі для геранёнскіх вернікаў сцэнку пра благаслаўлёнага Хасэ з Мексікі. 

На пачатку прадстаўлення мы бачым двух сучасных хлопчыкаў, якія гуляюць у стралялкі за камп’ютарам. Іх уважлівую гульню перабіваюць дзяўчынкі, якім таксама патрэбен камп’ютар, каб зайсці Укантакт. Пачынаецца сварка, якую перапыняе бабуля. Па просьбе бабулі ўнукі адкладаюць камп’ютар, каб паслухаць гісторыю пра падзеі, якія адбыліся 100 гадоў таму ў Мексіцы.

Важнай асобай у гэтай гісторыі з’яўляецца 15-гадовы хлопчык Хасэ Санчэс дэль-Рыа. Хлопчык без згоды мамы далучыўся да арміі Крыстэрос – жаўнеры Хрыста. Аднойчы, калі была вельмі важная перастрэлка, Хасэ быў арыштаваны і забіты ў страшных пакутах.

Падчас сцэнкі вернікі змаглі ўбачыць момант смерці благаслаўлёнага ў фрагменце фільма “Бітва за свабоду”.

Напрыканцы прадстаўлення дзеці заклікалі ўсіх прыгледзецца да жыцця Хасэ з Мексікі, каб мець такую веру, якою можам дыхаць, каб не саромецца таго, што мы верым у Бога.

Анастасія Мішкура

Фота Алесі Жылевіч