Skip to main content

Адбылася сустрэча з валанцёрамі “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі

karytasW 226 кастрычніка адбылася чарговая сустрэча з валанцёрамі Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі. Склад калектыву значна абнаўляецца: усё больш і больш маладых дзяўчат і юнакоў выяўляюць жаданне паспрабаваць сябе ў ролі валанцёра.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні па падрыхтоўцы да калядных дабрачынных акцый. Валанцёры ўносілі свае прапановы: як стварыць святочны настрой дзяцей у час навагодніх святаў, якія спланаваць сустрэчы з хворымі і састарэлымі. Таксама ў памяшканні валанцёрскага клуба пачнецца выраб гіпсавых фігур Езуса і Панны Марыі.

karytasW 3

Каб пазнаёміцца бліжэй і настроіцца на калектыўнае супрацоўніцтва, юнакі і дзяўчаты прынялі ўдзел у трэнінгавым занятку на тэму “Чалавек сярод людзей”, падрыхтаваны каардынатарам валанцёрскага руху Наталляй Вішнеўскай.

karytasW 1

JM