Skip to main content

Выстава прац адзінага вядомага літоўскага святара-скульптара адкрылася ў Гродне

antanas 6Унікальная экспазіцыя аўтарскіх прац кс. Антанаса Рымавічуса (1865–1933) адкрылася 26 кастрычніка ў Гродзенскім музее гісторыі рэлігіі. Міжнародная выстава носіць назву "Богу і чалавеку". У большасці - гэта творы рэлігійнай тэматыкі: драўляныя скульптуры Хрыста, Марыі, апосталаў і святых. Як адзначылі арганізатары выставы, "ксёндз быў разьбяром-самавукам, але ён па-майстэрску асвоіў тэхніку перадачы радасці і болю, спакою і рашучасці праз нерухомасць статуй". 

Кс. Антанас пачаў тварыць, калі трапіў на службу ў сваю першую парафію ў Латвіі, дзе нёс пастырскую паслугу на працягу 17-і гадоў. Там ён пазнаў асновы разьбы па дрэву і паступова аднавіў увесь касцёл. Слава пра працавітага і ўмельскага святара разышлася па ўсёй дыяцэзіі. Кс. Антанаса пачалі накіроўваць на службу ў тыя парафіі, дзе святыні знаходзіліся ў крыху занядбаным стане. Пад канец жыцця кс. Рымавічуса ягоная спадчына налічвала 500 скульптур - 132 з якіх ён завяшчаў Шаўляйскаму музею "Аўшрос" (Літва). Экспанаты менавіта з літоўскіх збораў выстаўляюцца ў мясцовым музее.

"Кс. Антанас на працягу ўсяго свайго існавання аддаваў сябе Богу і чалавеку, і працягвае рабіць гэта пасля смерці. Бо ягоныя творы будуць падарожнічаць далей, захапляючы людзей з іншых краін і набліжаючы іх да Усявышняга", - падкрэсліў Генеральны консул Літвы ў Гродне Генадзіюс Мацкеліс падчас вернісажу. 

antanas 5

Выставў можна ўбачыць да 10 снежня. Музей працуе штодня акрамя выхадных з 10.00 да 18.00 (каса да 17.30). Бясплатны дзень - другі панядзелак кожнага месяца. 

Ангеліна Марцішэўская