Skip to main content

Дзень засяроджання для супрацоўнікаў “Карытас” прайшоў у Сапоцкіне

Caritas is Love23 кастрычніка ў Доме міласэрнасці ў Сапоцкіне для супрацоўнікаў Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі быў праведзены дзень засяроджання.  

 

Дырэктар дабрачыннай арганізацыі кс. Раман Рачко запрасіў на сустрэчу кс. Валерыя Быкоўскага, пробашча парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах, які такім чынам стаў духоўным настаўнікам на дні засяроджання.        

Святар звярнуў увагу на важнасць працы дабрачыннага таварыства, на неабходнасць служэння людзям, якія маюць у гэтым патрэбу. Менавіта з асабістага прыкладу, як было адзначана, пачынаецца добрая справа.

Час, праведзены ўдзельнікамі сустрэчы ў супольнай малітве і асабістых разважаннях, быў напоўнены хвілінамі шчырасці з Богам, ціхім жаданнем няспынна сузіраць блізкасць Хрыста ў штодзённым жыцці.

JM