Skip to main content

Фотафакт: у Іўі ўшанавалі памяць св. Яна Паўла ІІ

 

iue swjpII 122 кастрычніка, ва ўспамін св. Яна Паўла ІІ, вернікі з іўеўскай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла сабраліся разам каля памятнага знака ў гонар дружбы і адзінства рэлігій, каб памаліцца ў інтэнцыі сяброўства і згоды паміж хрысціянамі і прадстаўнікамі іншых рэлігій Іўеўшчыны. Інтэнцыя мела сімвалічны характар, бо менавіта Святы Айцец быў ініцыятарам падобных сустрэч і прыкладаў шматлікія намаганні дзеля паляпшэння ўзаемаадносін паміж людзьмі розных веравызнанняў.

iue swjpII 2

Парафіяне таксама накіравалі да св. Яна Паўла ІІ асабістыя просьбы і падзякі і памаліліся аб яго святым заступніцтве для ўсяго свету.

iue swjpII 3

П. Падбярозная