
Святая Тэрэза ўвайшла ў гісторыю як рэфарматарка іспанскага кармелітанскага манаства. Яна стала не толькі першай жанчынай-багасловам у каталіцкім Касцёле, але і першай іспанская пісьменніцай.
Урачыстую св. Імшу ў гонар апякункі парафіі цэлебраваў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Сярод гасцей у касцёле прысутнічалі святары з іншых парафій Шчучынскага дэканату. Добрай традыцыяй для горада ўжо стала тое, што на вялікія каталіцкія святы яго наведваюць праваслаўныя святары.
Да адпустовай урачыстасці парафіяне рыхтаваліся праз саракагадзіннае набажэнства, якое распачалося таксама ў важны дзень для Шчучынкай парафіі - 13 кастрычніка, у 100-годдзе з дня апошняга аб’яўлення Маці Божай у Фаціме. Фацімскае набажэнства праходзіць у Шчучынскім касцёле кожны 13-ы дзень месяца, бо тут знаходзіцца санктуарый Маці Божай Фацімскай.
Яшчэ адной важнай падзеяй, за якую дзякавалі падчас адпустовай св. Імшы, стала кананізацыя айца піяра Фаустына Мігеза, якая адбылася ў гэты дзень у Рыме.
Таццяна Кавалеўская