Skip to main content

Фотафакт: фігура Маці Божай Фацімскай наведала парафію ў Індуры

indura 1У апошнія дні свайго пілігрымавання па Гродзенскай дыяцэзіі фігура Маці Божай Фацімскай 19 кастрычніка наведала парафіяльную супольнасць Найсвяцейшай Тройцы ў Індуры (дэканат Гродна-Захад).

Сустрэча з Паннай Марыяй у фацімскай фігуры была для вернікаў часам супольнай і асабістай малітвы, магчымасцю даверыць Ёй усе свае справы.

indura 2

Перэгрынацыя фацімскай фігуры пачалася ў дыяцэзіі 13 мая бягучага года. За гэты перыяд фігура наведала ўсе парафіі дыяцэзіі. Яе віталі з верай і надзеяй найперш парафіяне, для якіх гэты час быў сапраўдным аднаўленнем рэлігійнага жыцця. Заканчэнне перэгрынацыі адбудзецца ўжо 22 кастрычніка ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя.

indura 3

Кс. Юрый Марціновіч

Фота Антона Яскевіча