Skip to main content

У Смаргоні адбылося асвячэнне новага абраза, Крыжовага шляху і кавярні

 

smargon bp 328 кастрычніка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафію Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні. Нагодай для візіту іерарха стала асвячэнне новага абраза святога Міхала Арханёла, што змешчаны ў галоўным алтары касцёла, асвячэнне новых стацый Крыжовага шляху і парафіяльнай кавярні.

Біскуп узначаліў святую Імшу, на якой сабраліся шматлікія парафіяне. Прысутнічалі таксама святары са Смаргонскага дэканату і Рэгіянальны настаяцель салезіянаў у Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB.

Асвячэнне новага абраза апекуна парафіі і прыгожых стацый Крыжовага шляху гродзенскі ардынарый здзейсніў падчас Эўхарыстыі. Аўтар абраза св. Міхала Арханёла – мастачка Лера Сарнаўская (Праказава). Яна скончыла мастацкі каледж імя Ахрэмчыка і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Раней ужо малявала абразы для салезіянскай парафіі ў Бараўлянах.

На заканчэнне Эўхарыстыі пробашч кс. Алег Жураўскі SDB падзякаваў біскупу за прыбыццё і супольную малітву, падзякаваў таксама прыбылым святарам і сваім парафіянам, якія духоўным і матэрыяльным чынам падтрымліваюць усе ініцыятывы, якія адбываюцца ў парафіі.

Са свайго боку біскуп Аляксандр Кашкевіч выказаў удзячнасць найперш святарам, якія служаць у гэтай парафіі, і сёстрам законным за іх вялікі ўдзел у будаўніцтве як матэрыяльнага касцёла, так і таго, які ўтвараюць людзі. Іерарх падзякаваў за ўсе старанні і вялікі ўклад у фармаванне маладых пакаленняў згодна з салезіянскім харызматам.

Урачыстасць завяршылася асвячэннем адноўленай парафіяльнай кавярні, якая знаходзіцца ў дзіцяча-моладзевым араторыі. Пасля самыя малодшыя ўжо маглі пабываць у кавярні і правесці час за салодкім сталом.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота Ірыны Радзевіч