Таварыства св. Францішка Сальскага дапамагло дзецям з Наваельні і Жупран падрыхтавацца да халоднага надвор’я, раздаўшы патрабуючым дзецям зімовы абутак.
Дабрачынная акцыя адбылася шостага і сёмага кастрычніка: хлопцы і дзяўчаты са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў атрымалі чаравікі, боты і кеды з рук рэгіянальнага настаяцеля салезіянскага таварыства кс. Віктара Гайдукевіча SDB. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады, якія плённа супрацоўнічаюць з каталіцкай арганізацыяй.
Варта адзначыць, што гэта ўжо не першая дабрачынная акцыя накіраваная на падтрымку патрабуючых, якую арганізавалі салезіяне Беларусі. Таварыства заўсёды імкнецца дапамагаць дзецям і моладзі не толькі выхаваннем і духоўным кіраўніцтвам, але таксама і матэрыяльнымі сродкамі, калі ёсць такая магчымасць.
Больш фотаздымкаў на sdb.by