Skip to main content

Супольнасць Кангрэгацыі Сясцёр Кармэлітак Дзіцяткі Езуса павялічылася на дзве беларускі

lodz 8

23 верасня ў касцёле айцоў кармэлітаў у Лодзі (Польшча) на рукі генеральнай настаяцельніцы с. Блажэі Стэфанскай склалі свае першыя манаскія абяцанні с. Ірына Сверыд і с. Наталля Лужынская з Кангрэгацыі Сясцёр Кармэлітак Дзіцяткі Езуса. Сёстры родам з Беларусі - са Жлобіна і Вішнева.

Пасля чатырохгадовай фармацыі дзяўчаты далі першыя манаскія абеты чыстасці, убоства і паслухмянасці. Манахіні атрымалі новыя імёны - с. Ірына ад Крыжа Езусовага і с. Елізавета ад Езуса.

Ва ўрачыстасці таксама прынялі  ўдзел сёстры з Адамавічаў і Гудагая.

С. Ідалія ад Дзіцятка Езус