Skip to main content

Свята ў гонар Маці Божай Ружанцовай прайшло ў Суботніках

subotniki swiata 111 кастрычніка ў касцёле св. Уладзіслава ў Суботніках (Іўеўскі дэканат) адбылася адпустовая святая Імша і працэсія ў гонар Маці Божай Ружанцовай.

Незадоўга да свята дзякуючы ахвяраванням парафіян і старанням мясцовага пробашча кс. Аляксандра Лебядзевіча былі адноўлены брама і капліцы вакол касцёла.

На свяце прысутнічала шмат парафіян і гасцей.

У гаміліі кс. Павел Урбан, віцэ-афіцыял Біскупскага суду ў Гродне, узгадаў гісторыю ўзнікнення Ружанца і свята Маці Божай Ружанцовай, заклікаў маліцца на ружанцы. Пасля Імшы адбылася працэсія вакол касцёла, падчас якой вернікі маліліся на ружанцы, давяраючы Марыі ўсе справы, радасці і праблемы. 

Пробашч кс. Аляксандр Лебядзевіч падзякаваў усім за прысутнасць і шчырую малітву. Дзеці атрымалі салодкія пачастункі.

Адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Ружанцовай стала заахвочваннем для ўсіх вернікаў, каб асабліва ў гэты месяц кастрычнік браць у рукі ружанец і атачаць гэтай малітвай усе свае справы, справы Касцёла, а найперш маліцца аб міры ў свеце, якога так не хапае.

Людміла Пясецкая