29-30 верасня ў межах перэгрынацыі, якая адбываецца ў Гродзенскай дыяцэзіі, фігура Маці Божай Фацімскай наведала парафіяльную супольнасць Св. Казіміра ў Путрышках (дэканат Гродна-Усход).
Вернікі з вялікай радасцю віталі фігуру Маці Божай, якая прыбыла да іх у юбілейны год аб’яўленняў у Фаціме. Яны трывалі на малітве, прынялі ўдзел у святых Імшах і прамаўлялі Ружанец, да якога ў Фаціме заклікала сама Марыя.
Для вернікаў гэтай парафіі сустрэча з Маці Божай была часам благаслаўлення і ласкі, а таксама магчымасцю паглыблення сваіх адносін з Богам праз сакрамэнт пакаяння і паяднання.
Кс. Юрый Марціновіч
Фота Аляксандра Сергеюка