У пастырскім лісце біскуп Аляксандр Кашкевіч адзначыў важнасць таго, што адукацыйны і выхаваўчы працэс павінен ахопліваць не толькі маральнае, інтэлектуальнае і фізічнае, але духоўнае і рэлігійнае вымярэнне жыцця дзіцяці ці маладога чалавека.
"Разам са здабываннем ведаў пра акаляючы нас свет дзеці і моладзь павінны ўсё лепш і глыбей пазнаваць Бога, які ёсць яго Створцам, адкрываць для сябе Таямніцу Хрыста, які ёсць “дарога, праўда і жыццё” (Ян 14,6), адкрывацца на асвячальную дзейнасць Духа Святога, які праз веру і любоў вядзе веруючых да ўсё больш дасканалага з’яднання з Богам", - падкрэсліў іерарх.
Таксама біскуп Аляксандр звярнуў увагу на важнасць "хатняга Касцёла" ў станаўленні кожнага хрысціяніна.
Пастырскі ліст на польскйа мове па спасылцы.