11 верасня дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі наведаў з кананічнай візітацыяй піярскую парафію імя Унебаўзяцця НПМ у Лідзе (м-р Індустрыяльны).
На прыступках парафіяльнай святыні біскупа вітаў пробашч а. Андрэй Агель SP, вікарый а. Аляксандр Махнач SP і дэкан Лідскага дэканату кс. Андрэй Роўба CRL.
Пасля прывітання вернікамі пробашч парафіі а. Андрэй Агель SP пазнаёміў іерарха з гісторыяй парафіі.
У гаміліі біскуп пажадаў, "каб гэтая прыгожая святыня, якая 25 жніўня была ўрачыста асвечана, заўсёды была месцам сустрэчы вернікаў з Богам і ніколі не была пустой".
Пасля св. Імшы адбылася сустрэча іерарха з вернікамі парафіі. Дыялог адбыўся ў даверлівай і сямейнай атмасферы. Пасля гутаркі біскуп удзяліў усім пастырскае бласлаўленне і раздаў абразікі.
Пастырскі візіт з’яўляецца знакам прысутнасці Пана, які наведвае свой народ, прыносячы яму супакой.
Тэкст: а. Аляксандр Махнач SP
Фота: Сяргей Масло