Skip to main content

Фотафакт: адбыліся рэкалекцыі для кандыдатаў у міністранты з Навагрудка

kand u min 3Навагрудская парафія Святога Міхала Арханёла з 1 па 3 верасня арганізавала майстар-клас і рэкалекцыі для кандыдатаў у міністранты. Навучанне праходзіла ў в. Уселюб пры парафіі Святога Казіміра, дзякуючы гасціннасці мясцовага душпастыра.

kand u min 1

Падчас супольных сустрэч дзеці мелі магчымасць спалучыць прыемнае з карысным. Быў час для малітвы, адпачынку, навукі і працы. Дзякуючы гэтаму будучыя міністранты зрабілі важны крок да прыняцця служэння. Такога рода рэкалекцыі парафія Святога Міхала Арханёла ладзіць ужо не першы год, што дае надзею на абнаўленне міністранцкага саставу ў касцёле, а таксама можа спрыяць адкрыццю святарскага паклікання.

kand u min 2

Фота і тэкст: Раман Хацян