15 студзеня ў парафіяльным касцёле ў Адэльску ўшанавалі памяць памерлых пробашчаў парафіі ў 20-тую гадавіну іх смерці. У гэты дзень прысутныя маліліся ў інтэнцыі в.п. кс. Пятра Барташэвіча і в.п. кс. Фелікса Сарокі. Урачыстасці распачаліся ў мясцовым клубе мерапрыемствам, якое кс. проб. Валерый Быкоўскі падрыхтаваў разам з парафіянамі. На ім госці пачулі пра жыццё шаноўных адэльскіх пробашчаў. Дэкан гістарычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы дацэнт Эдмунд Ярмусік прадставіў рэферат пра памерлых святароў, прыгадваючы нялёгкія часы, у якіх ім прыйшлося выконваць святарскую паслугу. Сваім сведчаннем аб пробашчах падзяліліся іх выхаванцы: кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч і кс. пралат Антоні Ханька, а таксама міністранты в.п. святароў Фелікса і Пятра.
Потым упершыню выступіў створаны пры адэльскай парафіі хор “Адэльчанка”. Пасля ўрачыстага пасяджэння ў клубе ўсе прынялі ўдзел у супольнай Эўхарыстыі, якую ўзначаліў кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч. Мітрапаліт мінска-магілёўскі звярнуўся таксама да вернікаў з гаміліяй, у якой наблізіў прысутным постаці в.п. святароў і прыгадаў цяжкія часы абвяшчэння Евангелля, у якіх ім давялося працаваць. Мітрапаліт падкрэсліў, што сёння таксама патрэбны такія самаааданыя пастыры. На заканчэнне Эўхарыстыі да прысутных звярнуўся кс. бп Аляксандр Кашкевіч. Пастыр нашай дыяцэзіі падзякаваў усім за прыгожыя хвіліны малітвы і заахвоціў да малітвы за нашы сем’і, якія з’яўляюцца своеасаблівай першай семінарыяй у жыцці чалавека.
Кс. Фелікс Сарока (1910-1991) у духоўную семінарыю паступіў у 1932 г. у Вільні. Закочыў яе ў 1938 г. і там прыняў святарскія пасвячэнні. У тым жа годзе быў прызначаны вікарыем у пар. Васількаў дэк. Беласток. Пасля Другой сусветнай вайны быў пробашчам пар. Парэчча, дэк. Гродна. Больш за 3 гады быў пазбаўлены “спраўкі” (часовы дакумент, які пацвярджае асобу, у часы СССР) за катэхізацыю дзяцей і моладзі. Атрымаў яе ў 1963 годзе на парафію Адэльск каля Гродна, з якой павінен быў потым адысці па распараджэнні ўладаў. Пахаваны на парафіяльных могілках у Адэльску.
(паводле а. Рамана Дзванкоўскага SAC, “Лексікон польскага духавенства”)