20 жніўня ў катэдры Беззаганнага Сэрца Маці Божай у Іркуцку адбылася каранацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. Кароны яшчэ ў 2002 г. благаславіў святы Ян Павел ІІ. Ва ўрачыстасцях прыняў удзел біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Каранацыю здзейснілі іркуцкі ардынарый біскуп Кірыл Клімовіч і былы ардынарый гэтай дыяцэзіі біскуп Ежы Мазур SVD.
Іркуцкая святыня, у якой знаходзіцца фігура Панны Марыі, была кансэкравана ў верасні 2000 г. У лютым 2002 г. была створана дыяцэзія Святога Юзафа ў Іркуцку. Польскі скульптар прафесар Вінцэнт Кучма, які зрабіў унутраны інтэр’ер катэдры, выканаў фігуру Маці Божай Фацімскай, акружаную лісцем вялікага дрэва, выкладзеным у форме контураў Расіі.
Праз два гады, калі расійскія ўлады не ўпусцілі ў краіну іркуцкага біскупа Ежы Мазура, іерарх папрасіў прафесара Кучму спраектаваць кароны для фацімскай фігуры і асабіста прывёз яе ў Ватыкан.
Урачыстасці каранацыі папярэднічала пастырская канферэнцыя, якая праходзіла 17-19 жніўня пад назвай "Услухоўваючыся ў Беззаганнае Сэрца Багародзіцы". 18 жніўня гамілію падчас святой Імшы прамовіў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, які звярнуў увагу на тое, што Панна Марыя заўсёды побач з чалавекам і гатова прыйсці яму на дапамогу.
Гамілія біскупа Аляксандра Кашкевіча, Іркуцк
Кс. Юрый Марціновіч
Фота: http://sib-catholic.ru/