Skip to main content

Біскуп Юзаф Станеўскі прывітаў удзельнікаў пілігрымкі Беласток – Гродна – Вільнюс

u wilniu 220 жніўня дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі прывітаў удзельнікаў юбілейнай ХХV экуменічнай пілігрымкі Беласток – Гродна – Вільнюс. Іерарх сустрэўся з пілігрымамі ў парафіі Св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус у Астрыне (Шчучынскі дэканат).

Біскуп пажадаў вернікам плённага пілігрымавання да Той, якая свеціць у Вострай Браме, і прасіў, каб у Вільнюс яны занеслі інтэнцыі Касцёла на Гродзеншчыне, які асабліва ў гэтым месяцы жніўні моліцца аб новых і шматлікіх пакліканнях да служэння ў Касцёле.

u wilniu 24

Пілігрымы, праходзячы праз нашу краіну на працягу чатырох дзён, наведалі па дарозе каталіцкія і праваслаўныя святыні. За гэты час, крочачы па беларускай зямлі, яны пераадолелі больш за 120 км.

Менавіта ў нашай краіне праходзіла найбольшая частка маршруту – 44 км – з Новага Двара да Радуні. Пілігрымы пакінулі Беларусь 22 жніўня, пераадолеўшы беларуска-літоўскую мяжу ў "Доцішках". У сёлетняй пілігрымцы ўдзельнічае каля 500 чалавек, сярод якіх каля 100 – з Беларусі.

u wilniu 3

У гэтым годзе разам з паломнікамi ідзе дапаможны біскуп Беластоцкай архідыяцэзіі Генрых Цярэшка. Экуменічная пілігрымка прымеркавана да 90-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Вастрабрамскай i адбываецца пад дэвізам “Любі” (Мц 22, 37).

Кс. Юрый Марціновіч

Фота Адрыяна Зайкоўскага