Skip to main content

Новыя прызначэнні ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне

 

wds 1У сувязі з набліжэннем пачатку новага навучальнага года ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў новых духоўнага айца і прэфекта гэтай навучальнай установы.

Новым духоўным айцом семінарыстаў прызначаны кс. Ян Сарэла, які апошнія 5 гадоў быў пробашчам парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Воўпе.

novyja 2

Прэфектам прызначаны кс. Ян Раманоўскі, які апошнія 2 гады вучыўся ва ўніверсітэце ў Памплоне (Іспанія). 

novyja 1

Ксёндз Ян Сарэла нарадзіўся 28 жніўня 1975 г. Паходзіць з парафіі ў Тракелях. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 3 чэрвеня 2000 г. у катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя ў Гродне з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча. З 2017 г. з’яўляецца таксама адказным мадэратарам за пастаянную фармацыю святароў у Гродзенскай дыяцэзіі.

Ксёндз Ян Раманоўскі нарадзіўся 10 лістапада 1987 г. Паходзіць з парафіі ў Радуні. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 26 мая 2012 г. у катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя ў Гродне з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.

Кс. Юрый Марціновіч