Кс. Пётр Барташэвіч нарадзіўся 29.06.1914 г. у Вільні, там скончыў школу і гімназію. У 1934 г. паступіў у Віленскую семінарыю. У 1939 г. атрымаў ступень магістра тэалогіі. 16.06.1940 г. з рук абпа Р. Ялбжыкоўскага прыняў у Вільні святарскія пасвячэнні. Працаваў вікарыем спачатку ў Шумску, а потым у Віленскай Кальварыі. У кастрычніку 1941 г. быў скіраваны на працу ў Зембіне пад Мінскам, але не трапіў туды, таму што па просьбе дзекана кс. Антонія Зянкевіча, тагачаснага генеральнага вікарыя біскупа ў сваім дэканаце, застаўся ў парафіі ў Глыбокім. У 1943 г. быў пробашчам у Пярплішчы, у 1946 г. – пробашч таксама ў Круляўшчызне. Восенню быў арыштаваны і прывезены ў Полацк. Яго абвінавачвалі ў тым, што ён не верыць у моц Чырвонай Арміі, прымушае дзяцей маліцца і актыўна ўдзельнічае ў сустрэчах святароў.
У пачатку 1949 г. быў асуджаны на 25 гадоў лагера, пазбаўленне на 5 гадоў грамадзянскіх праў і канфіскацыю маёмасці. Спачатку быў накіраваны ў аршанскую турму, а адтуль - у лагер Старая Вятка ў Комі. Праз два гады быў этапіраваны ў лагер Чуна ў Сібіры. 01.05.1955 г., пасля вызвалення, прыбыў у парафію Пярплішча, дзе касцёл быў ужо зачынены. Кс. Пётр накіраваўся ў Гродна да кс. дзекана Міхала Арановіча, які скіраваў святара ў Адэльск. Пасля атрымання даведкі 13.06.1955 г. кс. Пётр распачынае там працу. Займаецца моладдзю, арганізоўвае пры касцёле спартыўныя спаборніцтвы.
У адэльскай школе не было піянераў і камсамольцаў, што ўлада тлумачыла ўздзеяннем святара. Таму кс. Пётр па распараджэнні ўладаў быў вымушаны пакінуць Адэльск і распачаць працу ў Жалудку. У сувязі з надта руплівай працай у яго забралі даведку. Кс. Пётр асабіста паехаў у Маскву да Румянцава, які ў тыя часы ўзначальваў Найвышэйшую раду па справах рэлігіі. Пасля размовы з Румянцавым яму вярнулі даведку. Дзякуючы намаганням кс. Пятра ў Рыжскую семінарыю быў прыняты парафіянін Антоні Ханька, цяперашні канцлер Гродзенскай курыі, які пазней атрымаў там пасвячэнні. Кс. Пётр разам з кс. Юзафам Грасевічам заснаваў патаемную супольнасць Сясцёр Божай Маці Міласэрнасці. У 1990 г. ён быў прызначаны папскім пралатам. 13.01.1991 г. кс. Пётр Барташэвіч памёр у Жалудку і быў пахаваны побач са сваёй маці.
(Біяграфія в.п. кс. Пятра Барташэвіча апрацавана на падставе артыкула а. Рамана Дзванкоўскага SAC у “Лексіконе польскага святарства”)