Skip to main content

Чыгуначнікі Гродзенскай дыяцэзіі прынялі ўдзел у пілігрымцы ў Будслаў

budkol lid1

5 жніўня, напярэдадні прафесійнага свята, адбылася Першая пілігрымка беларускіх чыгуначнікаў у Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе. У ёй ўдзельнічалі і прадстаўнікі Душпастырства чыгуначнікаў Гродзенскай дыяцэзіі на чале з яго духоўным апекуном а. Эдвардам Пяцельчыцам CSsR.

budkol lid2Св. Імшу ў санктуарыі цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У гаміліі іерарх прыгадаў гісторыю Беларускай чыгункі, якая ўносіць вялікі ўклад у гаспадарчую дзейнасць краіны.

Арцыбіскуп адзначыў, што бягучы год – асаблівы, бо сёлета адзначаецца юбілей 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Мітрапаліт дадаў, што менавіта там Марыя паказала кірунак шляху для кожнага чалавека, які павінен характарызавацца малітвай і навяртаннем. "Малітва і навяртанне з’яўляюцца нічым іншым, як выбарам дарогі нашага жыцця”, – сказаў іерарх.

Падчас Імшы ў прысутнасці арцыбіскупа Віктар і Вераніка Вейкшнар з душпастырства чыгуначнікаў з Гродна ў сувязі з 25-годдзем сакраманту сужэнства аднавілі свае абяцанні. Таксама Мітрапаліт павіншаваў маладую сям’ю Віталія і Ганны Рабенок з Гродна, якія ўзялі шлюб месяц таму.

budkol lid3У праграме сустрэчы таксама былі запланаваны Вяночак да Божай міласэрнасці, Ружанец, супольны абед і працоўная сустрэча.

Святлана Вярышка