29 ліпеня ў аддзяленні Хоспіс на базе бальніцы №3 г. Гродна сацыяльна-дабрачынная ўстанова “Цэнтр Дапамогі Жыццю” арганізавала яркае і душэўнае мерапрыемства ў фармаце жывых зносінаў “Пікнік у Хоспісе”.
Пікнік адбыўся ва ўтульным дворыку бальніцы. На мерапрыемства былі запрошаны артысты, а таксама дзіцячыя танцавальныя і песенныя калектывы.
Пацыенты не толькі атрымлівалі асалоду ад імправізаванага дзеяння, што адбывалася на сцэне, але і частаваліся разнастайнай садавінай, гарбатай, кавай. У Цэнтра ёсць свая “Каляска радасці” і валанцёры, дзякуючы якім яна напоўнена рознымі смачнымі і прыемнымі рэчамі (каляска рэгулярна прыязджае да пацыентаў).
На пікніку таксама працаваў куток фларыста, дзе падчас самога мерапрыемства валанцёры стваралі яркія бутаньеркі, якія пасля прымацоўваліся ў якасці ўпрыгажэння да вопраткі пацыентаў і супрацоўнікаў аддзялення Хоспіс.
Для Цэнтра вопыт правядзення такога пікніку ўжо не першы і, напэўна, не апошні. Дзякуючы такому мерапрыемству дасягаецца галоўная мэта – падапечныя бальніцы атрымліваюць станоўчыя эмоцыі.
“Цэнтр Дапамогі Жыццю” шчыра ўдзячны неабыякавым гродзенцам, якія ахвяравалі кветкі, садавіну, шары і аказалі пасільную дапамогу на мерапрыемстве.
Сацыяльна-дабрачынная ўстанова “Цэнтр Дапамогі Жыццю” сардэчна запрашае валанцёраў і проста неабыякавых людзей для правядзення мерапрыемстваў падобнага кшталту з мэтай дапамогі тым, каму гэтая дапамога сапраўды патрэбна. У каго ёсць ідэі, якія датычацца дзейнасці Цэнтра, просьба напісаць на электронную пошту life-care-center@yandex.by.
Марыя Янкевіч