Skip to main content

Сустрэча ўдзельнікаў тракельскай пілігрымкі адбылася ў Ваўкавыску

vaukavysk 329 ліпеня пасля вячэрняй св. Імшы ў касцёле св. Вацлава адбылося спатканне пілігрымаў пешага паломніцтва Ваўкавыск – Тракелі 2017. Пасля амаль месячнага прыпынку каля 20-ці чалавек сабраліся ў катэхетычным доме сясцёр нотэрдамак, каб падзяліцца ўражаннямі і плёнам ад сёлетняй пілігрымкі.

Праграма сустрэчы ўключала супольную малітву, а таксама культурна-забаўляльныя мерапрыемствы з баўленнем часу на ўлоне прыроды. Спатканне ўзначаліў вікарый парафіі св. Вацлава кс. Аляксандр Вараб’ёў, адказны за пілігрымку. На сустрэчы таксама прысутнічалі кс. Юрый Садоўскі і кс. Дзмітрый Леўчык.

vaukavysk 1

Прысутныя мелі цудоўную нагоду пазнаёміцца адзін з адным яшчэ бліжэй. Гэтаму спрыяла прыемная атмасфера і добры настрой, з якім прыйшлі на спатканне вернікі.

vaukavysk 4

vaukavysk 2

Наступная сустрэча ўдзельнікаў пілігрымкі Ваўкавыск – Тракелі плануецца па традыцыі зімой з нагоды дзялення аплаткай.

Ангеліна Пакачайла