Skip to main content

“Цэнтр Дапамогі Жыццю” адкрыўся ў Гродне

hospis 9У Гродне адкрыўся “Цэнтр Дапамогі Жыццю” – першая ў Беларусі спецыялізаваная профільная сацыяльна-дабрачынная ўстанова, якая ажыццяўляе дапамогу пацыентам дарослых аддзяленняў хоспіса. Адкрыццё Цэнтра адбылося 13 мая, з нагоды 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай.

“Цэнтр Дапамогі Жыццю” аказвае сацыяльную, юрыдычную, духоўную і псіхалагічную дапамогу, а таксама праводзіць шэраг разнастайных мерапрыемстваў, якія дапамагаюць пацыентам адысці ад думак пра сваё захворванне, годна жыць і радавацца жыццю, нягледзячы ні на што.

Дабрачынныя праграмы Цэнтра:

- праграма дапамогі пацыентам дарослых аддзяленняў хоспіса (дапамога ім у стацыянары, штодзённае наведванне валанцёрамі Цэнтра, падтрымка, догляд)

- патранажная праграма (падтрымка хоспісных пацыентаў дома). Пры Цэнтры працуе выязная патранажная служба, якая накіравана на адраснае аказанне дапамогі.

- праграма дапамогі спецыялізаваным аддзяленням/бальніцам сястрынскага догляду

- дабрачынная праграма “Мары здзяйсняюцца!”

“Цэнтр Дапамогі Жыццю” – гэта:

- сацыяльная, псіхалагічная, юрыдычная, духоўная лапамога пацыенту і членам яго сям’і

- высокі прафесійны ўзровень і душэўныя якасці супрацоўнікаў

- дапамога ў пераадоленні страху і самотнасці

- найбольш паўнавартаснае выкарыстанне часу жыцця, які застаўся ў чалавека

- духоўная падтрымка чалавека любога веравызнання

- навучанне родных навыкам догляду за хворым

- псіхалагічная падтрымка членаў сям’і неабмежаваны перыяд часу

- пастаяннае навучанне персаналу і валанцёраў

Прадстаўнікі Цэнтра адзначаюць: “У Цэнтры берагуць жыццё! Мы супраць болю, бруду і прыніжэння! Мы за камфортныя ўмовы і годнае жыццё да канца! Калі ў вашай сям’і ёсць невылечна хворы чалавек, калі ласка, паведаміце нам аб гэтым! Мы пастараемся аказаць пасільную дапамогу і падтрымку, даць рэкамендацыі па доглядзе за пацыентам, адказаць на вашы пытанні”.

hospis 11

Спосабы дапамогі Цэнтру:

Цэнтр Дапамогі Жыццю – недзяржаўная, некамерцыйная ўстанова, якая ажыццяўляе дзейнасць выключна за кошт ахвяраванняў фізічных і юрыдычных асобаў.

  1. Зрабіць ахвяраванне

Прызначэнне плацяжу: Благотворительное пожертвование в поддержку деятельности Учреждения «Центр Помощи Жизни»

УНП 591025031

Р/с BY03BLBB30150591025031001001

Банк: Дирекция ОАО «Белинвестбанк» по Гродненской области

Код банка: BLBBBY2X

  1. Перадаць рэчы

У групе Укантакце пастаянна абнаўляецца спіс бягучых патрэбаў падапечных Цэнтра. Перадаць купленыя рэчы можна супрацоўнікам Цэнтра, папярэдне звязаўшыся па тэлефоне.

Свае ідэі, як арганізаваць адчыпанак пацыентаў, рэсурсы або прапановы, як дапамагчы Цэнтру, можна дасылаць на электронны адрас life-care-center@yandex.by.

Для дапамогі Цэнтру запрашаюцца валанцёры:

  • - для працы непасрэдна ў хоспісе
  • - для працы па патранажнай праграме
  • - для аўтадапамогі
  • - для прафесійнай дапамогі
  • - для дапамогі на мерапрыемствах
  • - для іншай дапамогі па-за хоспісам.

Падрабязная інфармацыя аб валанцёрскай дзейнасці знаходзіцца ў абмеркаванні групы Цэнтра ў сацыяльнай сетцы Укантакце «Як стаць валанцёрам Цэнтра?».

Кантакты Цэнтра:

Тэлефон: +375(29) 881-82-34

Электронны адрас: life-care-center@yandex.by

Афіцыйная група Укантакце: vk.com/life_care_center

Адрас: г. Гродна, вул. Лялевеля, 12-27