Skip to main content

Вернікі дыяцэзіі падтрымаюць будову капліцы на месцы спаленага касцёла ў Клюшчанах

zgareu 3Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч выдаў распараджэнне аб зборы матэрыяльных сродкаў на будову новай капліцы ў Клюшчанах (Астравецкі дэканат) на месцы спаленага старадаўняга касцёла Св. Яўхіма. Святыня з амаль 300-гадовай гісторыяй згарэла дашчэнту сёлета 6 чэрвеня.

Збор ахвяраванняў ва ўсёй Гродзенскай дыяцэзіі пройдзе ў нядзелю 6 жніўня.

„Ад імя клюшчанскіх вернікаў звяртаюся да вас з просьбай быць салідарнымі і сабраць ахвяраванні на будову капліцы, якая павінна з'явіцца на месцы страчанага касцёла", - заахвочвае біскуп Кашкевіч у распараджэнні.

Даведка:

Касцёл у Клюшчанах пабудаваны ў 1726 годзе. Быў зачынены ў 1948 годзе, у 1990 – вернуты i адбудаваны. У 1993 годзе – рэкансэкраваны.

zgareu 4

JM