Skip to main content

Фотафакт: пілігрымы з Ваўкавыска ў дарозе да Тракеляў

wolktrok 1

3 ліпеня на штогадовыя адпустовыя ўрачыстасці ў санктуарый Маці Божай Каралевы Сем’яў у Тракелях вырушыла пешая пілігрымка з Ваўкавыска. Вандраванне традыцыйна пачалося ў касцёле св. Вацлава св. Імшой, якую ўзначаліў кіраўнік пілігрымкі кс. Аляксандр Вараб’ёў.

wolktrok 2Заахвочваючы да ўдзелу ў паломніцтве, арганізатары адзначылі, што гэта час на выпраўленне свайго жыцця – “пяць дзён, якія змяняюць жыццё”. Пілігрымаванне да Маці Божай з’яўляецца часам, калі варта зазірнуць у глыбіню свайго сэрца, і пасля скарэктаваць свае паводзіны. Гэтаму ў дарозе паслужаць штодзённая св. Імша, тэматычныя канферэнцыі, малітвы, пабожныя спевы і прабыванне разам.

wolktrok 3

Кс. Юрый Марціновіч