19 чэрвеня ў межах IX Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, якая праходзіць у Гродне, адбылася сустрэча з супрацоўнікамі ДАІ. Тэмай сустрэчы была бяспека дзяцей і моладзі на дарозе.
Удзельнікі Парафіяды пазнаёміліся з правіламі паводзін на дарозе, асабліва зараз, у час канікул. Інспектары заклікалі дзяцей захоўваць правілы дарожнага руху. Яны падкрэслілі, што aсноўнымі прычынамі ДТЗ з удзелам дзяцей па-ранейшаму застаюцца пераход праезнай часткі ў неўстаноўленым месцы ці перад блізка ідучым транспартам і нечаканы выхад з-за прыпаркаванай у двары машыны.
Акцыя, якую правялі інспектары ДАІ, была накіраванa на павышэнне бяспекі дзяцей і моладзі на дарозе.
З вялікай зацікаўленасцю ўдзельнікі Парафіяды выслухалі карысныя парады і рэкамендацыі, якія былі да іх скіраваны.
На заканчэнне кароткай сустрэчы кожны атрымаў у падарунак на памяць ад супрацоўнікаў ДАІ флікер.
Кс. Юрый Марціновіч