Skip to main content

Гурт "Ave" выступіў у парафіяльнай супольнасці ў Геранёнах

u gieranionah 1Сёлетнюю ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, якая прыпадала 11 чэрвеня, гурт "Аve" Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне святкаваў разам з вернікамі парафіі Св. Мікалая ў Геранёнах.

Семінарысты наведалі гэтую парафіяльную супольнасць па запрашэнні мясцовага пробашча кс. Дзмітрыя Несцера.

Клерыкі суправаджалі музычна Эўхарыстыю, падчас якой таксама маліліся аб новых пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця з гэтай парафіі.

Пасля св. Імшы на ганку парафіяльнага дома семінарысты правялі канцэрт для жыхароў мястэчка. Спевы і танцы з радасцю былі ўспрыняты як дзецьмі, моладдзю, так і старэйшымі людзьмі.

Удзельнікі музычнага гурта вельмі ўдзячныя кс. Дзмітрыю Несцеру за запрашэнне і спадзяюцца, што візіты ў геранёнскую парафію стануць добрай традыцыяй.

Томаш Мікалайчык, семінарыст