Пасля таго, як у вёсцы падчас пажару згарэла святыня, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч скіраваў да парафіян ліст. У ім выказаў людзям спачуванне ў сувязі з трагічным выдарэннем, а таксама запэўніў у сваёй малітоўнай падтрымцы.
"У маёй памяці назаўсёды застанецца выгляд гэтай старадаўняй святыні, якая дзякуючы вашай руплівасці была прыгожай і прывабнай. Ваша прысутнасць у гэтым касцёле была выразам пабожнасці і вернасці Богу і Яго Касцёлу", - падкрэсліў Гродзенскі ардынарый. І заклікаў вернікаў далей трываць пры Хрысце ў новай рэчаіснасці.
Нагадаем, касцёл з амаль 300-гадовай гісторыяй згарэў дашчэнту 6 чэрвеня. Пацярпелых няма. На дадзены момант прычына пажару высвятляецца.
AP