Skip to main content

А. Ануфрый Альховік з ордэна паўлінаў накіраваны ў парафію ў Карэлічы

paulin 127 мая на Яснай Гары ў Чэнстахове адбыліся святарскія пасвячэнні трох дыяканаў з Ордэну святога Паўла Першага Пустэльніка. Сярод іх быў ураджэнец Беларусі бр. дк. Ануфрый Альховік. Святарскія пасвячэнні ўдзяліў кс. абп. Вацлаў Дэпо, мітрапаліт чэнстахоўскі.

paulin 2

А. Ануфрый паходзіць з Мінска, з парафіі свсв. Сымона і Алены. Святар накіраваны несці сваю паслугу ў парафію Маці Божай Няспыннай Дапамогі ў Карэлічах, куды прыбудзе восенню гэтага года.

paulin 3

paulin 4

Фармацыя святароў у ордэне паўлінаў трывае 7 гадоў. Прэнавіцыят праходзіць у Кракаве на Скалцы. Пасля адбываецца гадавы навіцыят у Жарках - Леснёве каля Чэнстаховы. Завяршаецца ён складаннем першых манаскіх абяцанняў, пасля чаго надыходзіць 6-гадовы перыяд духоўнай фармацыі i філасофска-тэалагічнага навучання ў Вышэйшай духоўнай семінарыі на Скалцы ў Кракаве. Пасля пятага года складаюць вечныя манаскія абяцанні і прымаюць дыяканскія пасвячэнні. Пасля шостага - згодна з воляй Касцёла - прымаюць святарскія пасвячэнні. 

paulin 5

JM