Skip to main content

Сакрамэнт канфірмацыі ў Шчучыне: “Будзьце верныя крыжу да канца свайго жыцця”

kanfirmacyja szczuczyn 2017 мая біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафіяльную супольнасць Св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне. Падчас святой Імшы іерарх удзяліў сакрамэнт канфірмацыі маладым людзям гэтай парафіі. Сакрамэнт хрысціянскай сталасці прынялі 48 чалавек, якія рыхтаваліся да гэтага два гады.

Пробашч парафіі а. Вітальд Пяцельчыц SР, вітаючы біскупа, святароў дэканату і ўсіх сабраных у святыні, адзначыў, што гэта асаблівы дзень для моладзі, якая прымае сакрамэнт канфірмацыі. Дзень, які назаўсёды ўпішацца ў жыццё маладога чалавека і павінен схіліць яго да захавання сваёй веры, якая з’яўляецца бясцэнным дарам кожнага чалавека.

У гаміліі кс. Юрый Марціновіч, адказны за сродкі масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі, адзначыў, што кожнаму чалавеку патрэбны Дух Святы, які дапамагае вызнаваць сваю веру і жыць паводле яе прынцыпаў.

“Узбагачаныя сямю дарамі Духа Святога, мы абвяшчаем, што любоў мацнейшая за нянавісць, а жыццё за смерць. Абвяшчаем, што варта, а нават і трэба, быць добрым вучнем Уваскрослага Пана, бо Яго любоў агортвае нас і распальвае нашы сэрцы”, - сказаў святар.

kanfirmacyja szczuczyn 9

У працэсіі з дарамі маладыя людзі, якія былі ўзбагачаны гэтым надзвычайным дарам, прынеслі між іншым табліцы з напісанымі імёнамі святых, якіх абралі сабе асаблівымі апекунамі праз прыняцце гэтага сакрамэнту. Такім чынам яны жадаюць углядацца ў іх жыццяпісы і жыццё, якое было напоўнена любоўю да Бога і людзей, і вучыцца ад іх гэтаму.

На заканчэнне літургіі біскуп Аляксандр Кашкевіч заклікаў моладзь кіравацца ў жыцці запаведдзю любові, каб усім сваім сэрцам любіць Бога і іншага чалавека. Іерарх, які ў гэты дзень таксама асвяціў памятныя крыжы для моладзі, заахвоціў яе захоўваць вернасць Хрысту, Яго крыжу і Касцёлу. “Будзьце верныя крыжу да канца свайго жыцця. Палюбіце крыж Хрыста, трывайце пры ім у вернасці да канца”, - дадаў біскуп.

JM