Skip to main content

У Смаргоні адбылася ўрачыстая Імша ў гонар св. Марыі Дамінікі Мадзарэла

sdb manahini 514 мая ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылася ўрачыстая св. Імша ў гонар св. Марыі Дамінікі Мадзарэла, якая лічыцца сузаснавальніцай Кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў.

sdb manahini 1

На супольнай Эўхарыстыі, якая цэлебравалася ў інтэнцыі сясцёр салезіянак, сабралося шмат вернікаў. Літургію ўзначаліў пробашч парафіі кс. Алег Жураўскі SDB. Падчас св. Імшы свае манаскія абяцанні аднавілі 4 манахіні: с. Вераніка Блізнюк FMA, с. Дар'я Еўтухоўская FMA, с. Ірына Барцэвіч FMA, с. Вераніка Огар FMА.

sdb manahini 2

Напрыканцы словы віншавання і ўдзячнасці для сясцёр скіравала парафіяльная моладзь. Пасля малітвы манахіні раздалі ўсім прысутным абразкі з выявай св. Марыі Дамінікі Мадзарэла і надпісам “Няхай ваша радасць заўсёды будзе большай, чым ваш смутак”.

sdb manahini 4

Святкаванне працягнулася ў араторыі, які дзейнічае пры парафіі. На вечары шматлікія конкурсы і заданні былі прысвечаны менавіта асобе св. Марыі Дамінікі Мадзарэла.

Паводле sdb.by