Skip to main content

У Смаргоні адзначылі дзень св. Дамініка Савіо

sawio 3У смаргонскай парафіі Святога Міхала Арханёла дзеці і моладзь адзначылі дзень св. Дамініка Савіо - улюбёнага вучня заснавальніка салезіянаў, св. Яна Боско. Дзеці і моладзь падчас св. Імшы падзякавалі святому за ўсе атрыманыя ласкі і папрасілі яго аб далейшай дапамозе.

sawio 2

Падчас гаміліі ксёндз пробашч Алег Жураўскі SDB звярнуў увагу “савікаў”, іх бацькоў і ўсіх прысутных на асобу св. Яна Боска і св. Дамініка Савіо. Святар пажадаў прысутным "ісці да неба той дарогай, якую паказалі гэтыя святыя".

sawio 1

Асаблівым момантам літургіі сталі абяцанні, якія склалі сябры Савіо-клуба. Моладзь старэйшай групы аднавіла пастановы, зробленыя ў мінулым годзе, а дзеці з малодшай групы прысягнулі ўпершыню.

sawio 4

"Абяцанні жыць у сяброўстве з Езусам і Марыяй, сумленна выконваць свае абавязкі, пазбягаць цяжкага граху выканаць зусім не проста. Але я ўпэўнены ў сур’ёзнасці вашых намераў і ў тым, што вы з радасцю дапаможаце адзін аднаму дайсці да святасці па прыкладзе свайго нябеснага заступніка", - звярнуўся да моладзі  кс. Алег на заканчэнне ўрачыстасці.

Паводле sdb.by