Skip to main content

Міністранты гродзенскай парафіі прынялі ўдзел у Днях адчыненых дзвярэй у семінарыі айцоў рэдэмптарыстаў у Тухуве

u tuhuve 10З 29 па 30 красавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі рэдэмптарыстаў у Тухуве (Польшча) праходзілі Дні адчыненых дзвярэй, у якіх прынялі ўдзел каля 70 міністрантаў з усёй Польшчы і Беларусі. З Гродзенскай дыяцэзіі ў сустрэчы ўдзельнічалі міністранты парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка).

Дзверы семінарыі ў гэтыя дні былі адчынены для ўсіх членаў літургічнай службы алтара, якія вырашылі прыняць удзел у гэтых мерапрыемствах. У ходзе сустрэчы міністранты мелі магчымасць пазнаёміццa з семінарыяй, навучэнцамі, іх жыццём, вучобай. Таксама ў іх быў час на адпачынак. Яны прынялі ўдзел у занятках па кананічным праве, маральнай тэалогіі, музыцы і вывучэнні Святога Пісання. Цэнтрам ўсіх мерапрыемстваў, якія прапанавалі арганізатары, сталі святыя Iмшы і адарацыя.

Сваімі ўражаннямі падзяліліся некаторыя з удзельнікаў.

“Я прымаў удзел у Днях адчыненых дзвярэй у першы раз. Я не чакаў сустрэць так шмат адкрытых, думаючых людзей, якія ўжо ад уваходу будуць вітаць шырокай усмешкаю. Менш чым за два дні ў кляштары я змог крыху даведацца пра жыццё семінарыстаў і айцоў законных. З перамоваў у «Півніцы», канферэнцый, лекцый, падрыхтаваных братамі, момантаў агульнай малітвы я пераканаўся, што рэдэмптарысты – вясёлая сям'я Найсвяцейшага Адкупіцеля, якія здольныя асвятліць сваё стаўленне да дзеянняў іншых”, - адзначыў Аляксандр Сергеюк.

Адам Алешчык распавёў, што прабыванне ў семінарыі яму вельмі спадабалася. Асабліва ён адзначае, што на яго пазітыўна падзейнічаў і ўзбагаціў змест канферэнцый, якія праводзілі семінарысты: "У канферэнцыях семінарысты распавядалі пра ордэн рэдэмптарыстаў, мэты ордэна і аб сваім жыцці. Таксама мы збіраліся ў групы і размаўлялі з навучэнцамі семінарыі. Пабывалі на занятках і ўбачылі, як жывуць семінарысты. У цэлым, наведванне семінарыі пакінула толькі самыя лепшыя ўражанні".

u tuhuve 3

Падобныя рэкалекцыі - гэта добрая нагода, каб пазнаёміцца з польскай моладдзю, з братамі з семінарыі. Гэта таксама цудоўная магчымасць паглыбіць веды адносна праўдаў веры і стаць бліжэй Бога.

Уладзіслаў Кузікевіч

Фота Аляксандра Сергеюка