Skip to main content

Гродзенскія семінарысты наведалі дом-інтэрнат у Радуні

radun 327 красавіка навучэнцы гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі разам з кс. прэфектам Андрэем Лішко наведалі дзяцей з радунскага дома-інтэрната.

Клерыкі зладзілі футбольны матч, у якім спаборнічалі з мясцовай камандай. Праводзілі інтэрактыўныя гульні, якія дапамаглі жыхарам дома-інтэрната бліжэй пазнаць семінарыстаў. Размаўлялі з моладдзю на тэмы, якія найбольш хвалююць падлеткаў. 

radun 1

radun 2

"Семінарыйная супольнасць ужо на працягу не аднаго года апякуецца выхаванцамі інтэрната і заўсёды прыязджае да іх з вялікай радасцю і пашанай, як да вельмі блізкіх і дарагіх сэрцу людзей.

Час, праведзены з дзецьмі, як заўсёды, пралятае вельмі хутка, але кожная сустрэча застаецца надоўга ў памяці і будучых святароў, і выхаванцаў інтэрнату, якім так неабходны клопат", - адзначыў адзін з навучэнцаў семінарыі. 

radun 4

кл. Яўген Амосенак