Skip to main content

Айцы-піяры са Шчучына арганізавалі інтэграцыйную сустрэчу для сваіх бацькоў

backi 425 красавіка сустрэчу для сваіх бацькоў арганізавалі айцы-піяры, якія нясуць паслугу ў Шчучыне.

backi 1

Пасля таго, як гасцей прывітаў рэктар супольнасці а. Вітальд Пяцельчыц SP, адбылася Эўхарыстыя. Падчас св. Імшы бацькі разам са сваімі сынамі маглі аб'яднацца ў малітве.

backi 2

backi 3

Падчас другой часткі спаткання вернікі мелі магчымасць паразмаўляць на розныя тэмы і бліжэй пазнаць адзін аднаго. У сваю чаргу манахі пазнаёмілі бацькоў са штодзённымі абавязкамі кансэкраваных асобаў і наблізілі ім постаць святога Юзафа Каласанса - заснавальніка Ордэна піяраў.

***

Сёлета айцы-піяры перажываюць Юбілейны Год, падчас якога манахі святкуюць 400-годдзе існавання ордэна і 250 год з дня кананізацыі яго заснавальніка св. Юзафа Каласанса. 

Харызма ордэна піяраў - гэта праца з дзецьмі і адкрыццё для іх прыгажосці веры. Асновай піярскага выхавання з’яўляецца давер манахаў да дзяцей і моладзі.

а. Віталь Слука SP