Начное чуванне пад дэвізам "У абарону ненароджанага жыцця" прайшло з 7 на 8 красавіка ў парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Карэлічах. Набажэнства адбылося ў рамках цыклу "Мая Мама - Каралева" і з'яўялецца адным з падрыхтоўчых элементаў да святкавання 300-гадовага юбілею каранацыі цудатворнага абраза Маці Божай Чэнстахоўскай.
У карэлічскай парафіі шмат гадоў служаць айцы з Закону святога Паўла – першага пустэльніка (паўліны). Яны распаўсюджваюць культ Чорнай Мадонны і з’яўляюцца вартаўнікамі Яе цудатворнага абраза ў Чэнстахове (Польшча).
Чуванне абапіралася на балесных таямніцах з жыцця Найсвяцейшай Панны Марыі і стала добрай нагодай для задумы над заслугамі валадарання Маці Божай ў нашых сэрцах і паўсюдным Касцёле.
Праз набажэнства вернікі паказалі, што прагнуць быць абаронцамі жыцця, як сапраўдныя дзеці Марыі, якія выбіраюць жыццё. "Поўныя ўдзячнасці за дар нараджэння, мы хочам быць супрацоўнікамі Найсвяцейшай Маці ў справе выратавання святасці жыцця і жыцця грэшнікаў, каб яны не загінулі.
Сёлета амаль паўсотні чалавек з нашай парафіі ўзяло на сябе абавязацельства духоўнага усынаўлення ненароджанага дзіцяці. Мы хочам бараніць жыццё, пачынаючы ад зачацця і да натуральнай смерці, бараніць годнасць жыцця кожнага чалавека на кожным этапе. І да такога апостальства мы заахвочваем усіх вернікаў", - адзначыў пробашч парафіі а. Юрый Саковіч OSPPE.
***
Сёлета ўзгадваецца першая каранацыя папскімі дыядэмамі выявы Панны Марыі Яснагорскай 8 верасня 1717 г., што было таксама першай такой цырымоніяй па-за Рымам. У гэтым годзе прыпадае і 100-гадовы юбілей фацімскіх аб'яўленняў, якія мелі месца з 13 мая па 13 кастрычніка 1917 года ў Партугаліі. З гэтай нагоды вернікі з Карэлічскай парафіі пад кіраўніцтвам айца паўліна праводзяць штомесячные начныя набажэнствы да Найсвяцейшай Панны Марыі, давяраючы Ёй усе свае просьбы і пакуты.
JM