Дзяцей з дому-інтэрнату ў вёсцы Галавічполе наведалі 6 красавіка навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Клерыкі завіталі да хлопцаў і дзяўчат разам з кс. прэфектам Андрэем Лішко. Падчас сустрэчы семінарысты дзяліліся з дзецьмі сведчаннем уласнага перажывання велікапоснага перыяду, паспрабавалі накіраваць іх позірк на прыбліжэнне самай неспасцігальнай таямніцы ў гісторыі чалавецтва – Уваскрасення Езуса Хрыса.
Дом-інтэрнат у Галавічполі прызначаны для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця ва ўзросце ад 4 да 18 гадоў, якія маюць патрэбу ў пастаянным староннім доглядзе, бытавым абслугоўванні і медыцынскай дапамозе. Ён распачаў дзейнасць 28 жніўня 1973 года і разлічаны на 156 выхаванцаў.
кл. Яўген Амосенак