Skip to main content

Сустрэча на тэму "Вялікі пост" прайшла ў лідскім клубе "Актыўнае даўгалецце"

gutarkowy klub 1Тэматычная сустрэча "Вялікі пост" у межах гуртка "Польскі гутарковы клуб" адбылася 27 сакавіка ў супольнасці "Актыўнае даўгалецце", якая дзейнічае пры аддзеле дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту пры Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання ў Лідзе. Спатканне правёў душпастыр шпітальнай капліцы ў Лідзе кс. Юрый Бяганскі.

gutarkowy klub 2

Падчас сустрэчы, у якой прыняло ўдзел каля 15 чалавек, разважалі над гісторыяй і традыцыямі Вялікага посту, пакаяннем, прабачэннем і ахвярай. Кожны мог паслухаць меркаванні бліжняга, падзяліцца ўласнымі думкамі.

gutarkowy klub 3

Кс. Юрый Бяганскі наведвае "Польскі гутарковы клуб" кожны панядзелак. Адказвае на хвалюючыя пытанні, бліжэй знаёміць вернікаў з праўдамі веры, аказвае падтрымку людзям сталага ўзросту. Дарэчы, члены клуба актыўна прымаюць удзел і ў экскурсіях, якія рэгулярна арганізоўвае святар.

gutarkowy klub 4

Дзіяна Валошка