Skip to main content

Літургічная служба алтара парафіі ў Шчучыне ўзбагацілася новымі міністрантамі

szczuczyn m 6Трынаццаць хлопцаў далучылася 19 сакавіка да літургічнай службы алтара ў шчучынскай парафіі св. Тэрэзы Авільскай. Цырымонію прыняцця новых членаў у супольнасць міністрантаў, якая адбылася падчас дзіцячай Эўхарыстыі, узначаліў кс. пробашч Вітальд Пяцельчыц SP.

szczuczyn m 1

szczuczyn m 4

Перад сабранымі ў касцёле вернікамі хлопцы склалі прысягу вернасці ў службе Хрысту і Яго Касцёлу, а таксама ўпершыню апранулі літургічную вопратку - комжы.

szczuczyn m 5

Да ўрачыстасці кандыдаты рыхтаваліся, прымаючы ўдзел у тэарытычных і практычных занятках. Адмысловыя сустрэчы былі арганізаваны і для бацькоў хлопцаў.

szczuczyn m 3

Вернікі парафіі на чале з айцамі піярамі ад шчырага сэрца жадаюць новым міністрантам плённай службы.

szczuczyn m 2

Тэкст: а. Віталь Слука SP

Фота: Андрэй Арціш