Skip to main content

Супрацоўніц семінарыі ў Гродне павіншавалі з Міжнародным днём жанчын

8sakavika 2З нагоды мінулага Міжнароднага жаночага дня клерыкі і выкладчыкі гродзенскай ВДС сабраліся 11 сакавіка на супольнай Эўхарыстыі, каб памаліцца за жанчын, якія сваёй адданай працай у семінарыі далучаюцца да фарміравання асобы святара.

 

 

8sakavika 3

Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Падчас літургіі ён выказаў словы падзякі як тым жанчынам, якія працуюць у семінарыі, так і тым, каго ў сваіх сэрцах узгадалі ўдзельнікі св. Імшы.

8sakavika 5

У гаміліі кс. рэктар Раман Рачко адзначыў ролю кожнай з жанчын у справе падрыхтоўкі семінарыста і падзякаваў ім за тое, "што сваёй мацярынскай цеплынёй, шчодрасцю і любоўю яны ствараюць сапраўдную сямейную ўтульнасць".

8sakavika 4

8sakavika 1

Семінарыйная супольнасць віншуе ўсіх жанчын з мінулым святам. Жадае няспынна ўзрастаць у прагненні наследаваць Найсвяцейшую Панну Марыю ў веры і ахвярнасці Богу, усведамляць бясцэннасць свайго жыццёвага паклікання і заўсёды заставацца сімвалам прыгажосці.

8sakavika 7

8sakavika 6

кл. Яўген Амосенак