Skip to main content

Вернікі з Ліды здзейснілі пілігрымку ў Вострую Браму ў Міжнародны жаночы дзень

wilnia 4Вернікі з Ліды разам са сваім духоўным кіраўніком кс. Юрыем Беганскім 8 сакавіка здзейснілі паломніцтва ў Вільню. Пілігрымы пазнаёміліся са шматлікімі славутасцямі горада і прынялі ўдзел у св. Імшы каля алтара Маці Божай Вострабрамскай. Паломнікі маліліся ў інтэнцыі сваіх сем'яў і даверылі асаблівай апецы Маці Божай усіх жанчын. 

wilnia 5

wilnia 2

Падчас казання галоўны арганізатар узгадаў словы Папы Пія XII, які той у 1942 годзе скіраваў да сужэнстваў, падкрэсліваючы годнасць і ролю жанчыны ў жыцці: "Жонка і маці - гэта сонца сям'і. Яна надзелена велікадушнасцю, адданасцю, чуллівасцю і далікатнасцю, якую праяўляе адносна ўсяго, што можа зрабіць шчаслівымі яе дзяцей і мужа. У кожную жанчыну Богам закладзена мудрасць сэрца і разважлівасць. Дзякуючы гэтым дарам, нават калі жонка і маці спазнае горыч - адказвае дабрынёй. Такое сонца можа асвятліць самае пахмурнае неба. 

wilnia 1

Жонка з'яўляецца сонцам у сям'і таксама дзякуючы яснасці свайго погляду і цеплыні мовы. Яе вочы і голас пранікаюць глыбока ў душу, аддаляюць парывы гневу і прымушаюць мужа радавацца пасля цяжкага працоўнага дня. 

Далікатнасць пачуццяў, вясёлы выраз твару, цішыня і лагодная ўсмешка надаюць жанчыне шарм вытанчанай, але простай кветкі, якая раскрывае пялёсткі, каб прыняць і адлюстраваць цяпло сонца".

wilnia 3

На заканчэнне паломніцтва вернікі падзякавалі Маці Божай за ўсе атрыманыя ласкі. 

АМ