6 сакавіка Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр наведаў гродзенскія касцёлы Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі) i Маці Божай Анёльскай (францішканскі).
Наведванне гэтых святыняў было запланавана з той мэтай, каб іерарх мог пазнаёміцца з іх гісторыяй, а таксама дакрануцца да вялікай гісторыі горада.
Пробашчы касцёлаў правялі арцыбіскупа па святынях, распавёўшы пра іх гісторыю і людзей, звязаных з гэтымі месцамі.
Арцыбіскуп Габар Пінтэр быў уражаны прыгажосцю і архітэктурай пабернардынскага касцёла. У францішканскім касцёле іерарх памаліўся ля гробу Слугі Божага Мельхіёра Фардона OFMConv. Таксама прадстаўнік Папы ўбачыў канфесіянал, у якім спавядаў св. Максімільян Марыя Кольбэ.
Апостальскі Нунцый падзякаваў святарам за клопат аб гэтых святынях, якія сапраўды з’яўляюцца гонарам і духоўнай спадчынай жыхароў горада Гродна.
Кс. Юрый Марціновіч