Skip to main content

Адышла ў вечнасць маці кс. Яна Рушніцкага

candles 209157 1280Адышла ў вечнасць маці кс. Яна Рушніцкага, дзекана дэканату Гродна-захад і пробашча парафіі св. Максіміліяна Кольбэ і св. Станіслава ў Каробчыцах, – Данута Рушніцкая. Пахаванне адбудзецца 24 лютага. Жалобнае набажэнства — у 13.00 у парафiяльным касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Iшчолне.

Даручаем спачылую Божай міласэрнасці і просім, каб міласэрны Хрыстус адарыў яе вечным жыццём.