Skip to main content

Малітоўная сутрэча на тэму "Пакаянне" прайшла ў Мастах

mastyМалітоўная сустрэча, прымеркаваная да распачацця Вялікага посту, адбылася 18 лютага ў касцёле Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах. Спатканне, якое правёў пробашч парафіі кс. Віктар Ханька, было прысвечана тэме пакаяння. "Мы вельмі часта выкарыстоўваем слова "пакаянне", але, на жаль, не заўсёды разумеем яго дакладнае значэнне", - адзначыў святар.

Паводле слоў кс. Віктара, "калі чалавек шкадуе, што ў выніку ягонага граху пакутуе іншая асоба - гэта не пакаянне. Калі чалавеку дрэнна, калі яму баліць сумленне - гэта "гаворыць" ягонае эга. Пакаянне - гэта бачыць слёзы Хрыста, Ягоныя раны, нанесеныя мною. Пакаянне - гэта прыняцце горкай праўды пра сябе і жаданне выправіцца. Пакаянне з'яўляецца галоўнай прыкметай любові да Бога. І менавіта любоў, а не страх, боль, ці жаданне наследаваць іншых павінна быць галоўным матывам ва ўзаемаадносінах з Богам".

Пасля сабраныя разам адаравалі Найсвяцейшы Сакрамант. На заканчэнне парафіяне маліліся аб вызваленні з граху і плённым перажыванні перыяду Вялікага посту, каб Бог дазволіў глыбей пагрузіцца ў таямніцу Адкуплення і прааналізаваць сваё жыццё.

Ірэна, Масты

АМ