Skip to main content

Спектакль на тэму Божага Нараджэння прадставілі ў гродзенскай парафіі Святога Духа

spektakl 3Спектакль, прысвечаны тэме Раства Хрыстова, адбыўся 29 студзеня ў парафіі Святога Духа (Альшанка) у Гродне. У выступе прыняло ўдзел каля 40 маленькіх вернікаў. Традыйны калядны сюжэт адлюстравалі праз песні, танцы і гімнастычныя нумары.

spektakl 5

Парафія на Альшанцы з'яўляецца маладой, але налічвае вялікую колькасць вернікаў і энергічна развіваецца. Дзеці наведваць лекцыі рэлігіі, а маладыя сем'і прымаюць актыўны ўдзел у жыцці парафіі.

Фота: Данута Казановіч