Skip to main content

Біскупы Беларусі падзякавалі ў Варшаве тым, хто падтрымлівае Касцёл на Усходзе

biskupy 425 студзеня біскупы Беларусі сустрэліся ў сядзібе сакратарыяту Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Польшчы ў Варшаве з прадстаўнікамі арганізацыі, што падтрымлівае Касцёл на Усходзе, які адраджаецца. Гродзенскую дыяцэзію прадставіў яе ардынарый біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Падчас сустрэчы беларускі епіскапат падзякаваў усім тым, хто падтрымлівае Касцёл у нашай краіне, за кожны жэст дапамогі, дзякуючы чаму рэалізуюцца такія справы, як будаўніцтва святыняў, дабрачыннасць, адукацыйныя праграмы, выдавецкая дзейнасць і інш.

biskupy 1

У межах прабывання ў Варшаве беларускія іерархі сустрэліся таксама з генеральным сакратаром польскага епіскапату біскупам Артурам Мізінскім і з дырэктарам Бюро супольнасці дапамогі Касцёлу на Усходзе кс. Лешэкам Крыжа TChr.

biskupy 2

biskupy 3

Пасля спынення існавання Савецкага Саюза, калі Беларусь і іншыя рэспублікі былога СССР атрымалі рэлігійную свабоду, ім самім было цяжка аднавіць тое, што было знішчана, таму руку дапамогі ім працягнулі ахвярадаўцы. Дзякуючы іх падтрымцы ў нашай краіне былі пабудаваны прыгожыя касцёлы і сакральныя будынкі, а таксама ў многіх парафіях рэалізуюцца душпастырскія акцыі, у якіх заўсёды ўдзельнічае вялікая колькасць вернікаў.

Кс. Юрый Марціновіч