Skip to main content

Аказаць хвораму чалавеку міласэрнасць: аплаткавая сустрэча душпастырства службы аховы здароўя прайшла ў Гродне

ahowa zd 415 студзеня ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскім) у Гродне адбылася аплаткавая сустрэча душпастырства службы аховы здароўя імя свв. Космы і Дам’яна.

Сустрэча пачалася святой Імшой, якую ўзначаліў душпастыр службы аховы здароўя г. Гродна кс. Віталій Сідорка.

На малітве сабраліся ўрачы, санітары і працаўнікі бальніц. Падчас Эўхарыстыі асаблівым чынам маліліся ў інтэнцыі ўсёй службы аховы здароўя, каб яе штодзённая праца прыносіла благаслаўлёныя плёны і была вялікай дапамогай для людзей.

Затым усе сабраліся ў манаскім доме Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта, каб падзяліцца аплаткай. Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, звяртаючыся да ўсіх, хто прадстаўляе службу аховы здароўя Гродна і ваколіц, адзначыў, што праца ўрача або санітара вельмі важная і патрэбная для свету.

ahowa zd 2

Іерарх заклікаў прадстаўнікоў службы аховы здароўя бачыць у хворым чалавека, якому трэба аказаць міласэрнасць. “Трэба, каб мы бачылі яго так, як гэтага чакае ад нас Бог. Каб ўсё тое, што мы робім, было наследаваннем Езуса-лекара”, – дадаў біскуп.

ahowa zd 3

Гродзенскі ардынарый падзякаваў усім, хто прымае дзейсны ўдзел у фармацыйных сустрэчах душпастырства, а таксама душпастыру кс. Віталію Сідорку за падрыхтоўку і правядзенне фармацыйных сустрэч, што адбываюцца раз у месяц.

ahowa zd 1

Кс. Юрый Марціновіч